 Мiкалай Статкевiч паходзіць са старажытнага беларускага роду Статкевічаў. Гэты род з даўнiх часоў карыстаецца гербам “Касцеша”. Гэтая невялiкая нататка раскажа вам аб iм.
"Касцеша" (польскае Kościesza) — гэта прыватнаўласніцкі герб, якім, акрамя Статкевічаў, карысталіся больш чым 200 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку Барэйкі, Верашчакі, Жабы, Галашэўскія, Дарагастайскія, Дольскія, Капыткоўскія, Пілсудскія, Сланчэўскія, Хадкевічы, Шымковічы.
Як выглядае гэты герб? Паводле апiсання, на iм у чырвоным полi срэбная рагацiна наканечнiкам дагары, нiжнi канец раздвоены, над рагацiнай срэбны крыж кавалерскi. Па-iншаму яго яшчэ апiсваюць гэтак: на чырвоным полі малюнак стралы, якая накіраваная ўгору і перахрышчаная пасярэдзіне, з раздвоеным канцом. Клейнод — над верхам з шляхецкай каронай з страусавых пёраў. Існуе шмат варыянтаў герба: страла з двума перакрыжаваннямі альбо без іх, з шасціканцовымі зоркамі па баках, з рукой з мечам у клейнодзе і іншыя.
Герб “Касцеша” быў вядомы у Польшчы з пачатку XIV стагоддзя, а ў Вялiкiм княстве лiтоўскiм — з XV стагоддзя… Праглядаў: 151. Дата: 01.01.2019 23:01  |