Увечары 20 студзеня памёр доктар гістарычны навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч. Яму было 85 гадоў, паведамляе "Наша ніва".
Грыцкевіч быў вядомы як навуковец і грамадскі дзеяч. Ён быў прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", пасля — ганаровым яе старшынёй.