strelka
ЛУКАШЭНКА ПАКРЫЎДЗІЎСЯ
ЛУКАШЭНКА ПАКРЫЎДЗІЎСЯ
Перад судовым працэсам над Дзмітрыем Паліенкам 18 кастрычніка быў затрыманы актывіст Народнай Грамады Сяргей Спарыш. Зараз стала вядома, што ён асуджаны да 15 сутак арышту па артыкулу "за непадпарадкаванне" міліцыі. Як напісана ў судовым рашэнні - "махаў рукамі".

Сёння высветлілася, што "суд" адбыўся яшчэ ў мінулую пятніцу, але блізкім Сяргея атрымалася вырваць з "праваахоўнікаў" інфармацыю пра гэта толькі на чацвёртыя суткі пасля затрымання.

У Народнай Грамадзе лічаць незаконнае зняволенне нашага таварыша асабістай помстай за яго важную ролю ў нядаўняй яркай і дзёрзкай "перадвыбарчай" кампаніі партыі.
Праведзеныя намі па ўсёй краіне пікеты і мітынгі зламалі абрыдлы сцэнар "выбараў". Мы абудзілі надзею ў людзей і набылі тысячы прыхільнікаў.

Жыхарам дзесяткаў гарадоў асабліва спадабаліся нашы плакаты. Лукашэнка таксама іх зацаніў. І чамусьці пакрыўдзіўся. Праўда вочы коле?

Мікалай Статкевіч                               21 кастрычніка 2019 года
 

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Мікалай Статкевіч у Кантакце Мікалай Статкевіч  - аднакласнік Герб «Касцеша»



Наведвальнікаў за дзень: 309
На лініі: 1
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 993
За месяц: 19589

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 29.03.2023 14:40
up